Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Першая лыжня

06.02.2012

06 лютага, Капыль /Уласн. iнф./У зоне адпачынку г. Капыля адбыліся першыя ў гэтым годзе спаборніцтвы па лыжных гонках. Традыцыйна яны былі прысвечаны памяці трэнера Аляксандра Ісаева.

06 лютага, Капыль /Уласн. iнф./У  зоне адпачынку г. Капыля адбыліся першыя ў гэтым годзе спаборніцтвы па лыжных гонках. Традыцыйна яны былі прысвечаны памяці трэнера Аляксандра Ісаева. Разам з юнымі лыжнікамі ўдзел у мерапрыемстве прынялі былыя выхаванцы Аляксандра Уладзіміравіча, а таксама яго сын Сяргей. На старт кіламетровай дыстанцыі выйшлі самыя юныя спартсмены - дзяўчынкі 2000 г. н. і маладзей. У гэтай узроставай групе тройка мацнейшых выглядала як і ў мінулым годзе. Упэўненую перамогу святкавала Паліна Вабішчэвіч. Яе вынік - 3.22. На 32 секунды адстала ад яе Зарына Чадовіч, якая стала другой. Таццяна Сысун прыйшла на фініш трэцяй. Хлопчыкі гэтай узроставай групы пера- адольвалі два кіламетры. Мацнейшым тут стаў Уладзіслаў Князюк (7.15). Другім фінішаваў Аляксандр Мельнікаў, а Арцём Радзечка - трэцім.
На тры кіламетры выйшлі дзяўчынкі 1998 - 1999 г. н. Добрую тэхніку паказала Вікторыя Адзінец, якая заняла першае месца (11.31). Жанна Кандраценя саступіла лідару ўсяго шэсць секунд. Нялёгка далася дыстанцыя Марыі Канапелька, але ў выніку яе час (12.18) быў трэцім. У юнакоў першае і другое месцы раздзяліла ўсяго секунда! Пераможцам стаў Дзмітрый Карпіленя (10.00), а другі час – у Яўгена Лазоўскага. Замкнуў тройку лідараў Аляксандр Шостак (10.15).
На парадак мацнейшай сярод дзяўчынак 1995 - 1997 г. н. выглядала Валерыя Леус (11.22). Другі вынік паказала Вікторыя Бялянская (11.47), а трэці – Вераніка Сердзюкова (12.52).  Добрую лыжную падрыхтоўку прадэманстравалі юнакі старэйшай узроставай групы (1995-1997 г. н.), дзе на дыстанцыі 5 км разгарнулася сапраўдная барацьба. Ужо другі год запар высокі тэмп сапернікам прапанаваў Дзмітрый Трыгубовіч. Яго час - 14.17 - лепшы вынік дня. Антон Смольскі саступіў лідару 25 секунд і заняў другое месца. Андрэй Фурык, хаця і прайграў пераможцу амаль дзве хвіліны, але гэта не перашкодзіла яму стаць трэцім на складанай трасе.
Словы ўдзячнасці за вернасць і адданасць спорту прагучалі ў адрас юных спартсменаў ад арганізатараў спаборніцтваў – аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Бясспрэчна, усе пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя граматы і памятныя падарункі. Астатнія ўдзельнікі таксама не засталіся без увагі – памятныя сувеніры ад Сяргея Ісаева будуць нагадваць ім пра гэты турнір.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы