Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выпрабаванне для жывёлаводаў

07.02.2012

07 лютага, Капыль /Уласн. iнф./Моцныя працяглыя маразы сталі сур’ёзным выпрабаваннем для жывёлаводаў. Неабходна не толькі дасканала наладзіць работу ў гэтых умовах, але і прыкласці ўсе намаганні, каб не знізіць прадукцыйнасці ў галіне.

07 лютага, Капыль /Уласн. iнф./Моцныя працяглыя маразы сталі сур’ёзным выпрабаваннем для жывёлаводаў. Неабходна не толькі дасканала наладзіць работу ў гэтых умовах, але і прыкласці ўсе намаганні, каб не знізіць прадукцыйнасці ў галіне. ААТ “Мажа-Агра” гэта ўдаецца. Тут апошнім часам значна вырас валавы надой у параўнанні з мінулым годам (склаў 134 %), практычна на тры кілаграмы павялічыўся і надой ад адной каровы. Адна з лепшых малочнатаварных ферм гаспадаркі — МТФ “Вусава”, якую ўзначальвае Вера Чаркас. За студзень бягучага года тут ад 183 кароў атрымалі 86 тон 300 кг малака (па 16 кг ад адной галавы). Зімовыя цяжкасці аказаліся па плячы дружнаму калектыву. Жывёлагадоўчыя памяшканні на ферме ўжо не новыя, таму ўсё наладзіць як след няпроста. Аднак калектыў імкнецца не дапусціць збояў. Тут ведаюць, што жывёле моцны мароз перанесці лягчэй, калі яна добра накормлена. У рацыён акрамя сенажу, сіласу і сена ўключаецца патака, канцэнтраты, бульба. Для хуткай і арганізаванай раздачы кармоў летась купілі пагрузчык, расчышчаны пад’езды да сянажных і сіласных траншэй, сенасховішча. Вельмі ўважліва ў гаспадарцы сочаць за станам водаправодных труб. За МТФ “Вусава”, як і за кожнай фермай гаспадаркі, на зімовы перыяд замацаваны адказныя спецыялісты. У гэтую сцюжу яны працуюць без выхадных. Штодня, а то і некалькі разоў на дзень, наведваюцца на ферму зоаветспецыялісты, дырэктар сельгаспрадпрыемства. Каб аблегчыць у марозныя дні ўмовы працы жывёлаводаў, сочаць за тым, каб пастаянна была напалена печка ў пакоі жывёлавода, мелася гарачая вада для мыцця малочнага абсталявання. На ферме ёсць электрачайнік, што дае магчымасць папіць гарачага чаю. На працу і з працы жывёлаводаў возяць на спецыяльна набытым аўтамабілі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы