09 лютага, Капыль /Уласн. iнф./ Раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць акцыю па падтрымцы насельніцтва ў моцныя маразы. На базе гімназіі №1 г. Капыля створаны мабільны пункт абагравання, дзе валанцёры таварыства прапаноўваюць насельніцтву гарачы чай і ствараюць неабходны запас цёплага адзення і абутку.