Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Будаўніцтва жылля: вынікі, перспектывы

13.02.2012

13 лютага, Капыль /Уласн. iнф./На працягу апошніх гадоў Капыльшчына захоўвае станоўчыя пазіцыі па такім паказчыку, як аб’ём уводзімага жылля.

13 лютага, Капыль /Уласн. iнф./На працягу апошніх гадоў Капыльшчына захоўвае станоўчыя пазіцыі па такім паказчыку, як аб’ём уводзімага жылля. На 2011 год  быў запланаваны ўвод жылля ў аб’ёме 14 500 м2, у тым ліку аднакватэрных і шматкватэрных жылых дамоў. Фактычна ўведзена ў строй 14 868 м2. У мінулым годзе ў горадзе завершана будаўніцтва чатырох жыллёва-будаўнічых кааператываў — «Уютный дом-строй» (60 кватэр), «Жемчужный-строй» (12), «Радужный-строй» (20) і «Пралеска-строй» (60). Агульная плошча ўведзенага ў строй жылля ў Капылі склала  8212 м2. Кошт аднаго квадратнага метра жылля склаў прыкладна 2 млн 500 тыс. рублёў. Бывае, што якасць уводзімага жылля не зусім адпавядае патрабаванням. Такія выпадкі здараліся і па вышэйуказаных кааператывах. Але ўсе непаладкі падрадчык устараняў за ўласны кошт. У сельскай мясцовасці уведзена ў эксплуатацыю 40 дамоў агульнай плошчай 3159 м2. Будаўніцтва аб’ектаў ішло ў такіх аграгарадках, як Старыца, Цімка вічы, Ванелевічы,  Н. Доктаравічы, Семежава, Грозава і в. Бабоўня. Таксама завершана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю 4-кватэрны жылы дом для Капыль- скай дапаможнай школы-інтэрната.
План па будаўніцтве жылля ў 2012 годзе складае ўсяго 5000 м2. У горадзе будзе ўзве дзены адзін 60-кватэрны кааператыў, які размесціцца па вуліцы Скабінскай. Гэта — «Солнечный-2011». Плошча новабудоўлі складзе 3676 м2. На названым ЖБК работы распачаліся яшчэ летась (асвоена больш за мільярд рублёў). Ужо  ёсць фундамент, пакладзены пліты перакрыцця і часткова ўзведзены першы паверх. На гэты квартал выдзелена яшчэ 2 млрд 400 млн рублёў, вядуцца работы. Па вуліцы Партызанскай у 2011 годзе пачалося будаўніцтва 16-кватэрнага жылога дома па праграме “Сацыяльнае жыллё”. Калі будуць выдзелены фінансавыя сродкі, у другім паўгоддзі тут жа плануецца пачаць будаўніцтва 16-кватэрнага ЖБК “Весна-2011”.
У сельскай мясцовасці, згодна з планам, неабходна ўзвесці пяць дамоў, але ёсць усе падставы для ўводу ў эксплуатацыю да канца бягучага года 17-ці (аг. Ванелевічы, Старыца, Н. Доктаравічы, Семежава). Таксама распрацоўваецца дакументацыя па будаўніцтве 9-ці дамоў у аг. Лясное.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы