Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Усяго на крок ад п’едэстала

22.02.2012

22лютага, Капыль /Уласн. iнф./У суботу, 18 лютага, у Лагойскім раёне на лыжна-біятлоннай базе «Заечая паляна» праходзіла абласное зімовае спартыўнае свята «Лыжная гонка на прызы Мінаблвыканкама» ў праграме «Беларуская лыжня-2012»

22лютага, Капыль /Уласн. iнф./У суботу, 18 лютага, у Лагойскім раёне на лыжна-біятлоннай базе «Заечая паляна» праходзіла абласное зімовае спартыўнае свята «Лыжная гонка на прызы Мінаблвыканкама» ў праграме «Беларуская лыжня-2012», дзе спаборнічалі кіруючыя работнікі апаратаў гар- і райвыканкамаў, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый. Традыцыйна ў мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Капыльскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем. У 11 гадзін аматары здаровага ладу жыцця выстраіліся на ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура, які, у прыватнасці адзначыў, што лыжная гонка на прызы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта штогод збірае ўсіх жадаючых памерацца сіламі і атрымаць зарад бадзёрасці. Яна аб’ядноўвае людзей у імкненні да фізічнай і духоўнай дасканаласці. Першымі на старт выйшлі работнікі гар- і райвыканкамаў. У склад каманды ўваходзілі тры мужчыны і адна жанчына. На дыстанцыю 4х1500 м капыляне выйшлі пад дваццатым нумарам. З кожным этапам нашы спартсмены набліжаліся да лідараў гонкі. І ў выніку на фінішы каманда Капыльскага райвыканкама была чацвёртай з 22 квартэтаў. А перамогу ў гонцы, як і ў мінулым годзе, святкавалі аматары здаровага ладу жыцця Барысаўскага райвыканкама. Другое месца заняла каманда Жодзінскага гарвыканкама, трэцяе – Мінскага райвыканкама. Як заўсёды, для гасцей спартыўнага відовішча былі салдацкая каша (прычым і грэцкая, і ячная) і гарачы чай. З задавальненнем фатаграфаваліся з аматарамі здаровага ладу жыцця і шматлікія роставыя лялькі. Лыжна-біятлонную базу “Заечая паляна” ўдзельнікі свята пакідалі з выдатным настроем, сагрэтыя зімовым ласкавым сонейкам.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы