Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Каледж — кузня кадраў для АПК

01.03.2012

1 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./Пра больш цеснае супрацоўніцтва паміж Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжам і прадпрыемствамі раёна ішла размова падчас выязной нарады, што адбылася на базе ўстановы адукацыі.

1 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./Пра больш цеснае супрацоўніцтва паміж Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжам і прадпрыемствамі раёна ішла размова падчас выязной нарады, што адбылася на базе ўстановы адукацыі. Сюды былі запрошаны кіраўнікі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый Капыльшчыны, адказныя спецыялісты райвыканкама. Яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяльнай базай каледжа і ўмовамі, якія створаны тут для працы і адпачынку, даведаліся пра дзень сённяшні ўстановы адукацыі і планы на будучае.
У навучэнцаў каледжа, які толькі ў бягучым навучальным годзе распачаў сваю работу ў гэтым статусе, ёсць цудоўная магчымасць атрымаць даволі запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці па розных напрамках дзейнасці. Выпускнікі маюць магчымасць уладкавацца на працу па спецыяльнасцях вадзіцеля, трактарыста-машыніста, слесара, электразваршчыка, электрыка, муляра, тынкоўшчыка, абліцоўшчыка-плітачніка, повара, швачкі, аператара ЭВМ, кантралёра-касіра… На базе каледжа сёлета створаны рэсурсны цэнтр па падрыхтоўцы электрыкаў, дзе маюць магчымасць удасканаліць свае веды навучэнцы ўсіх прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі вобласці. Тут імкнуцца да абнаўлення матэрыяльнай базы і ў іншых вучэбна-вытворчых лабараторыях (а іх у каледжы 9). Летась толькі на абсталяванне лабараторыі для падрыхтоўкі электразваршчыкаў было зрасходавана 48 млн рублёў, і гэта за кошт пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы. З цікавасцю знаёміліся ўдзельнікі нарады і з работай швейных майстэрняў, якіх у каледжы дзве. Няблага абсталяваныя, яны даюць магчымасць дзяўчатам пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў асвойваць такую патрэбную і ў прыватным жыцці спецыяльнасць, як швачка. Толькі летась швейныя майстэрні зарабілі 54 млн рублёў, выконваючы заказы цэнтральнай раённай бальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, школ-інтэрнатаў і інш. Высока ацэнена дзейнасць каледжа і абласной калегіяй упраўлення адукацыі, якая праходзіла на базе нашага раёна напрыканцы мінулага года.
Аднак дырэктар установы акцэнтаваў увагу кіраўнікоў на тым, што каледж мае патрэбу ў больш цесным супрацоўніцтве з прадпрыемствамі і арганізацыямі. Было б добра, каб знайшлася магчымасць для перадачы ўстанове адукацыі трактароў і сельгасмашын, вузлоў і агрэгатаў, якія ўжо аджылі свой век на вытворчасці, але змогуць стаць добрай дапамогай для ўдасканалення юнакамі сваіх навыкаў у абранай прафесіі. Акрамя таго, падчас размовы была закранута такая важная для каледжа тэма, як праходжанне навучэнцамі вытворчай практыкі, выплата стыпендый. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падтрымаў прапановы кіраўніцтва каледжа і паабяцаў сваю падтрымку ў іх вырашэнні, паколькі, паводле слоў Анатоля Іосіфавіча, праз капыльскі каледж прайшла пераважная большасць работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, і ён з’яўляецца сапраўднай кузняй кадраў для АПК. У сваю чаргу прадстаўнікі навучальнай установы прапанавалі свае паслугі для арганізацыі павышэння ведаў аператараў машыннага даення кароў, паколькі для гэтага ёсць адпаведная вучэбная база. З’явілася ў каледжа і магчымасць навучання на завочным аддзяленні (па скарочаным курсе) навучэнцаў, якія жадаюць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю, да таго ж — на бюджэце. Размова атрымалася даволі канструктыўнай, і хочацца верыць, што пайшла на карысць абодвум зацікаўленым бакам.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы