Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Поспех юных капылян

07.03.2012

7 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./У рэгіянальным адборачным туры рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча прымалі ўдзел юныя музыканты з дзіцячых школ мастацтваў Капыля, Клецка, Нясвіжа, Снова, Аножак і Гарадзеі.

7 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./У рэгіянальным адборачным туры рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча прымалі ўдзел юныя музыканты з дзіцячых школ мастацтваў Капыля, Клецка, Нясвіжа, Снова, Аножак і Гарадзеі. У мерапрыемстве, што прайшло ў Клецку, удзельнічалі сем юных капылян. Малодшую ўзроставую групу прадстаўлялі Валерыя Лазарэвіч (кл. цымбалаў, настаўнік С. В. Радзюкевіч, акампаніятар М. П. Сільвановіч), якая атрымала грамату за лепшае выкананне сваіх твораў, і Вера Васілеўская (кл. гітары, настаўнік Л. М. Канаплянік). Сярэднюю групу прадставілі Павел Луцэвіч, Андрэй Вайцяховіч (кл. гітары, настаўнік Л. М. Канаплянік), Вераніка Дарашэвіч, Валерыя Кахановіч (кл. цымбалы, настаўнік С. В. Радзюкевіч, акампаніятар А. М. Мельнік), Настасся Лушчыцкая (кл. домра, настаўнік Т. А. Новік, акампаніятар А. М. Мельнік). Усе канкурсанты атрымалі падзяку за ўдзел у конкурсе. Чароўныя гукі цымбалаў, баяна, акардэона, гітары, балалайкі, домры ўсіх гасцей і ўдзельнікаў конкурсу зачаравалі. І, здавалася, кожны быў дастойны прадстаўляць раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу. Пераможцамі музычнага спаборніцтва сталі цымбалістка Валерыя Кахановіч і Настасся Лушчыцкая па класе домра. Ужо ў канцы лютага капыляне прынялі ўдзел у II абласным туры, які прайшоў у г. Салігорску. Па выніках абласнога тура капыляне адзначаны граматамі ўпраўлення культуры аблвыканкама.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы