Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У ветэрынараў свае тонкасці работы

11.03.2012

11сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./На базе Капыльскага раёна адбыўся абласны семінар-нарада з дзяржаўнымі ветэрынарнымі інспектарамі – галоўнымі ветэрынарнымі ўрачамі раёнаў Міншчыны.

11сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./На базе Капыльскага раёна адбыўся абласны семінар-нарада з дзяржаўнымі ветэрынарнымі інспектарамі – галоўнымі ветэрынарнымі ўрачамі раёнаў Міншчыны. Галоўнай задачай было падвядзенне вынікаў работы галіны за люты і пастаноўка задач на сакавік. Адначасова на базе гаспадарак раёна былі разгледжаны іншыя актуальныя пытанні. У ААТ “Ціміразеўскі” ўдзельнікі семінара азнаёміліся з рэканструкцыяй жывёлагадоўчых памяшканняў з улікам уводу даільных залаў, у ЗАТ “Жыліхава” разгледзелі тэхналогію вырошчвання маладняку БРЖ (з прымяненнем індывідуальных домікаў для розных узростаў), прафілактыку захворванняў, а менавіта схемы вакцынацый, агульных ветэрынарных санітарных мерапрыемстваў. Урачы-практыкі яшчэ раз прадэманстравалі прысутным тэхналогію абязрожвання. Усе тонкасці работы абмеркаваны на вытворчасці. У ААТ “Капыльскае” былі адпрацаваны пытанні біялагічнай абароны свінагадоўчага комплексу з мэтай недапушчэння вострых інфекцыйных захворванняў. Па словах начальніка ўпраўлення ветэрынарыі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Уладзіміра Бобера, спецыялісты Капыльскага раёна захоўваюць тэхналагічны працэс, выяўленыя недахопы своечасова ўхіляюцца. Увогуле па вобласці, як адзначыў Уладзімір Генадзьевіч, зараз праводзяцца прафілактычныя і дыягнастычныя мерапрыемствы па завяршэнні зімоўкі і падрыхтоўцы да летне-пашавага ўтрымання. Па меркаванні Уладзіміра Бобера ў Капыльскім раёне сіламі ветэрынарнай службы арганізавана станоўчая работа па захаванні пагалоўя і правядзенні планавых мерапрыемстваў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы