11сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./Падзячныя пісьмы старшыні раённага выканаўчага камітэта ўручаны старэйшыне аг. Цімкавічы Зоі Канстанцінаўне Лявар, начальніку аховы ААТ “Старыца-Агра” Міхаілу Яфімавічу Давідоўскаму, сацыяльнаму работніку ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Георгію Мікалаевічу Ціманаву. Так была адзначана іх работа па аказанні садзеяння праваахоўным органам па прафілактыцы і выкараненні правапарушэнняў, супрацьдзеянні алкагалізацыі насельніцтва, актыўная дзейнасць, накіраваная на папярэджанне правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Адна з узнагароджаных – З. К. Лявар – на сваёй грамадскай пасадзе толькі з 2010 года, аднак паспела заслужыць вялікі аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў. Да яе звяртаюцца з праблемамі, просяць парады па самых розных пытаннях, дзеляцца сваімі радасцямі і бедамі.