Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пашырылі свой кругагляд

12.03.2012

12 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./2012 год – Год кнігі, які пачаўся цікавым мерапрыемствам для бібліятэкараў раена.

12 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./2012 год – Год кнігі, які пачаўся цікавым мерапрыемствам для бібліятэкараў раена. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі праведзены круглы стол “Бібліятэчны спецыяліст ва ўмовах інфармацыйнай прасторы”, на які быў запрошаны дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва прафесар Мікалай Яцэвіч. Шчырая размова ішла аб сучасным бібліятэкары, яго месцы ў інфармацыйнай прасторы, аб магчымасцях укаранення інфармацыйных тэхналогій у сучасных бібліятэках, аб структуры карыстальнікаў, іх патрабаваннях да ўзроўню і якасці бібліятэчных паслуг, магчымасцях стварэння якасных баз данных уласнай генерацыі ў бібліятэках сістэмы. Бібліятэкары сістэмы даведаліся аб тэарэтычных напрацоўках навукоўцаў бібліятэчнай справы, пазнаёміліся з практычнай дзейнасцю рэспубліканскіх бібліятэк па расшырэнні бібліятэчнай прасторы для карыстальнікаў, аб развіцці дадатковых відаў паслуг. Сустрэча тэорыі з практыкай заўсёды нясе ўзаемаабагачэнне. Бібліятэкары зацікавіліся прапановамі Мікалая Аляксандравіча аб магчымасцях павышэння кваліфікацыі, атрымання дадатковай кваліфікацыі і навучання. У школах горада Мікалай Аляксандравіч правёў урокі прафарыентацыі і пазнаёміў з факультэтамі і спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы