Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Стан пасеваў азімых культур здавальняючы

26.03.2012

26 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./Стан пасеваў азімых культур пасля моцных лютаўскіх маразоў у цэлым па раёне здавальняючы. У гэтым пераканаліся спецыялісты Капыльскай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, пабываўшы на палях ААТ «Скабін».

26 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./Стан пасеваў азімых культур пасля моцных лютаўскіх маразоў у цэлым па раёне здавальняючы. У гэтым пераканаліся спецыялісты Капыльскай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, пабываўшы на палях ААТ «Скабін».
Поле азімай пшаніцы недалёка ад вёскі Мазалі можна было ўбачыць яшчэ здалёк. Зялёнае покрыва проста немагчыма ні з чым пераблытаць. «На дадзены момант стан азімай пшаніцы ацэньваю як добры, — не без гонару канстатуе галоўны аграном ААТ «Скабін» Іван Грыбок. — Сяўба была праведзена ў аптымальныя тэрміны, і культура ў зімоўку ўвайшла ў стадыі кушчэння. Сёлета з усіх пасеяных азімых культур яна складае 620 гектараў, 125 га — трыцікале,  120 га пасеяна на зялёны корм.  Месцамі, дзе былі ўзвышшы і снега ляжала менш — стан здавальняючы. Але такіх участкаў практычна няма. Калі ўсталюецца плюсавая тэмпература, пачнецца актыўная вегетацыя, пойдзем адразу падкормліваць пасевы».
Вясной гаспадарцы яшчэ неабходна пасеяць 355 га ячменю, 350 га кукурузы (з іх 100 — на збожжа), 10 — аўса і столькі ж зернебабовых. Для гэтага будуць выкарыстаны ўжо правераныя часам гатункі, сярод якіх пераважаюць культуры айчыннай селекцыі. У цэлым у раёне гаспадаркі гатовы правесці вясновую кампанію ў тэрмін. У большасці сельгаспрадпрыемстваў для гэтага падрыхтавана і тэхніка, і насенны фонд. Немалаважны агратэхнічны прыём для яравых збожжавых – пратраўліванне насення. У перыяд актыўнай вегетацыі азімых трэба правесці і азотную падкормку.  У хуткім часе аграрыі раёна прыступяць ужо да масавай сяўбы яравых культур. А вось як у канчатковым выніку справяцца азімыя ў перыяд вясновых катаклізмаў, цалкам будзе залежаць ад умоў надвор’я ў канцы сакавіка—пачатку красавіка.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы