Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскія камунальнікі зiму вытрымалi дастойна

27.03.2012

27 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./У мінулым ужо засталася вельмі нялёгкая халодная зіма. У напружаным рэжыме працавала жыллёва-эксплуатацыйная служба, ухіляючы наступствы багатых снегападаў.

27 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./У мінулым ужо засталася вельмі нялёгкая халодная зіма. У напружаным рэжыме працавала жыллёва-эксплуатацыйная служба, ухіляючы наступствы багатых снегападаў. Надзейна былі забяспечаны цяплом і вадой горад і абслугоўваемыя сельскія населеныя пункты. Перад гэтым нямала было зроблена па паляпшэнні цеплазабеспячэння і забеспячэнні спажыўцоў вадой. Так, на працягу мінулага года заменена 2675 метраў трубаправода на ПІ-трубы ў г. Капылі, зроблена замена трубчастых воданагравальнікаў на пласціністыя. Акрамя таго, выконвалася прачыстка наяўных воданагравальнікаў, зроблена замена 7 помпаў з палепшанымі параметрамі па энергаспажыванні. Для паляпшэння якасці вады адрамантаваны 6 артсвідравін і 4 воданапорныя вежы, зроблена пракладка 420 метраў водаправодных сетак і г. д. Нямала было зроблена і па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Капыльшчыны. Так, у горадзе з’явілася асфальтавае пакрыццё на вуліцах Партызанскай, Багдановіча, Ф. Скарыны, завулках Музейным, Энергетыкаў, Дальнім, Пушкіна і цэнтральнай плошчы агульнай працягласцю 2,96 км. Рэкультывавана 37 міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў, абсталявана 14 пляцовак для раздзельнага збору смецця, на якіх устаноўлена 56 кантэйнераў. Для паляпшэння асветленасці вуліц, праездаў, паркаў, сквераў з’явіліся 110 свяцільняў з энергазберагальнымі натрыевымі лямпамі, адрамантавана 11,6 тыс. м2 дарожнага пакрыцця вуліц і дарог, выканана 22,4 м2 бягучага рамонту вуліц і праездаў, зроблена грэйдзіраванне і падсыпка 112 км вуліц прыватнага жылога сектара, заменена і ўсталявана 5,4 км бардзюрнага камня, выкананы рамонт і будаўніцтва 2400 м2 тратуараў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы