Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З дабром у сэрцах

29.03.2012

29 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./У нядзелю, 25 сакавіка, адбылося закрыццё Тыдня праваслаўнай кнігі, які праходзіў на Капыльшчыне ў рамках духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я – Яднанне – Айчына”.

29 сакавіка, Капыль /Уласн. iнф./У нядзелю, 25 сакавіка, адбылося закрыццё Тыдня праваслаўнай кнігі, які праходзіў на Капыльшчыне ў рамках духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я – Яднанне – Айчына”.У Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля раніцай была адслужана Боская Літургія. Пасля па вуліцах райцэнтра вернікі прайшлі Хрэсным ходам да раённага Цэнтра культуры, дзе і праходзілі асноўныя дзействы заключнага дня. У зале сабраліся прадстаўнікі раённай улады, шматлікія прыхаджане, госці свята. Прысутных вітаў Благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Ён адзначыў, што мэта духоўна-асветніцкай праграмы – змяніць тыя негатыўныя наступствы грахоў бездухоўнага жыцця, якія ёсць у нашым грамадстве. “З дапамогай супрацоўнікаў Беларускага Экзархата пры падтрымцы раённага кіраўніцтва мы на працягу тыдня правялі мерапрыемствы, якія былі накіраваны на прафілактыку праблем нарказалежнасці, п’янства, курэння і абортаў. Сустракаліся з дзецьмі, школьнікамі і студэнтамі, гутарылі з імі. І спадзяюся, усё тое, што адбывалася ў рамках тыдня, прынясе добрыя, дастойныя плады”.
Айцец Сергій падзякаваў раённаму кіраўніцтву за садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемстваў і ўручыў падзякі выдавецтва Беларускага Экзархата. Завяршылася мерапрыемства канцэртам ансамбля “Благовест”, які падарыў прысутным богаслужэбныя, духоўныя песнапенні, выканаў шэраг жартоўных народных твораў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы