Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Нагадалi аб важным

04.04.2012

04 красавіка, Капыль /Уласн. iнф./Тэхналагічныя асаблівасці вырошчвання сельскагаспадарчых культур былі яшчэ раз абмеркаваны на абласным семінары, што адбыўся на мінулым тыдні па ініцыятыве камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама на базе ААТ «Старыца-Агра».

04 красавіка, Капыль /Уласн. iнф./Тэхналагічныя асаблівасці вырошчвання сельскагаспадарчых культур былі яшчэ раз абмеркаваны на абласным семінары, што адбыўся на мінулым тыдні па ініцыятыве камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама на базе ААТ «Старыца-Агра». Сюды з’ехаліся намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў Мінскай вобласці па раслінаводстве і механізацыі, начальнікі насенных інспекцый і раённых інспекцый дзяржтэхнагляду. У рабоце семінара таксама ўзялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве», прадстаўнікі заводаў — вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Распачалося мерапрыемства з наведвання палетка непадалёку ад в. Русакі, дзе была прадэманстравана тэхніка, якая можа быць задзейнічана ў вясенняй пасяўной (практычна ўся яна выкарыстоўваецца сельгаспрадпрыемствамі нашага раёна). Былі дэталёва абмеркаваны асаблівасці тэхналагічных настроек прапанаваных агрэгатаў. Удзельнікі семінара маглі задаць пытанні прадстаўнікам заводаў-вытворцаў і распрацоўшчыкам машын. У адным меркаванні сыходзіліся: каб правільна эксплуатаваць складаную тэхніку, трэба ў першую чаргу ўважліва чытаць адпаведныя інструкцыі і дакладна следаваць ім. Прадоўжыўся семінар у зале пасяджэнняў райвыканкама. Да прысутных звярнуўся старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Віталь Грышанаў, які паставіў задачы на веснавую пасяўную гэтага года. Сярод асноўных — арганізацыя работы ў дзве змены на энерганасычаных трактарах і строгая эканомія гаруча-змазачных матэрыялаў. Вельмі актуальным, што называецца, па тэме, было выступленне кансультанта па пытаннях рэсурсазберажэння пры апрацоўцы глебы Святаслава Пішчыка, добра вядомага прысутным прыхільніка безадвальнай апрацоўкі. Вялікую цікавасць выклікала інфармацыя пра асаблівасці догляду пасеваў азімага рапсу і асноўныя элементы тэхналогіі вырошчвання яравога рапсу, якую прапанавала кандыдат сельскагаспадарчых навук Ядвіга Пілюк — кіраўнік лабараторыі крыжакветных культур. Падчас нарады ішла размова пра вырошчванне шматгадовых траў, кукурузы і зернебабовых, удзельнікаў семінару пазнаёмілі з гатункамі сельскагаспадарчых культур, якія ўвайшлі сёлета ў Дзяржаўны рэестр.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы