09 красавіка, Капыль /Уласн. iнф./Гэтую народную мудрасць добра засвоілі аграрыі ААТ “Старыца-Агра”. На сёння ў гаспадарцы вядзецца поўны комплекс вясенне-палявых работ: збор камянёў, падкормка азімых збожжавых культур, баранаванне шматгадовых траў, закрыццё вільгаці, падрыхтоўка глебы пад сяўбу, унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў. Увогуле, у сельгаспрадпрыемстве сёлета плануецца пасеяць 3500 га, якія будуць заняты пад яравыя збожжавыя культуры, бульбу, кукурузу, кармавыя буракі. Для бесперабойнага хода пасяўной кампаніі запраўка тэхнікі вядзецца прама ў полі — таксама эканомія і паліва, і часу, якія ў гэту пару на вагу золата. Немалаважнае пытанне і харчаванне хлебаробаў. У ААТ “Старыца-Агра” і тут арганізавана ўсё належным чынам: механізатары атрымліваюць двухразовае гарачае харчаванне. У дадатак, мясцовая сталовая дапамагае ў забеспячэнні абедамі механізатараў іншых сельгаспрадпрыемстваў. Гаспадарчы падыход, дасканала адрэгуляваны працэс падчас правядзення вясенне-пасяўной кампаніі заўсёды адрознівалі старыцкіх земляробаў.