Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзеля ўстойлівага развіцця Капыльшчыны

10.04.2012

10 красавіка, Капыль /Уласн. iнф./У рамках рэалізацыі праекта “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў Беларусі” ў г. Капылі быў праведзены чарговы тэматычны семінар па актуальных пытаннях распрацоўкі і рэалізацыі мясцовай стратэгіі ўстойлівага развіцця Капыльскага раёна і стварэнні Школьнай мясцовай павесткі-21.

10 красавіка, Капыль /Уласн. iнф./У рамках рэалізацыі праекта “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў Беларусі” ў г. Капылі быў праведзены чарговы тэматычны семінар па актуальных пытаннях распрацоўкі і рэалізацыі мясцовай стратэгіі ўстойлівага развіцця Капыльскага раёна і стварэнні Школьнай мясцовай павесткі-21. Праект выконваецца Інфармацыйна-асветніцкай установай “Новая Еўразія” ў партнёрстве з Мясцовым гуманітарным асветніцкім фондам “Жывое партнёрства” і Беларускім рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы”.Мэтай семінара стала ўзмацненне патэнцыялу мясцовых органаў кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыўных груп па распрацоўцы мясцовай стратэгіі ўстойлівага развіцця (Мясцовай павесткі-21), павышэнне дасведчанасці мясцовых удзельнікаў аб станоўчым айчынным і замежным вопыце рэалізацыі ініцыятыў у вобласці ўстойлівага развіцця, у тым ліку на базе ўстаноў адукацыі і г. д. На семінар былі запрошаны члены ініцыятыўнай групы, сярод якіх прадстаўнікі мясцовай улады, ідэалагічныя работнікі сфер культуры, адукацыі, спорту і турызму, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. Намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская нагадала аб распрацаванай два гады таму канцэпцыі ўстойлівага развіцця нашага раёна, расказала аб супрацоўніцтве па рэалізацыі некаторых праектаў. З прэзентацыямі па актуальных тэмах выступілі спецыялісты: дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія” Жанна Філіпава, эксперты Мясцовага гуманітарнага асветніцкага фонду “Жывое партнёрства” Алег Сівагракаў і Аляксандра Касіцына. Менеджар праекта Сяргей Салей паведаміў аб тым, што Капыльскі раён разглядаецца як адна з пляцовак для стварэння інфармацыйнага цэнтра, які будзе займацца пытаннямі ўстойлівага развіцця, падтрымкай аграэкатурызму і сельскага бізнесу. Пра работу па Мясцовай павестцы-21 у Капыльскім раёне расказала дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. У прыватнасці, быў узгаданы зялёны маршрут “Міжрэчча Морачы і Мажы”, наведваючы які можна паглядзець некранутую прыроду ў гідралагічных заказніках, экспазіцыю музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага, традыцыі ўнікальных мясцовых абрадаў-святаў “Цары” і “Млечны шлях ад рук бабулі”, пабываць у мясцовым Цэнтры ткацтва і г. д. Падчас семінара была праведзена сумесная работа ініцыятыўнай групы з экспертамі, якія адказалі на пытанні і правялі кансультацыі. Напрыклад, былі выказаны прапановы па стварэнні праектаў па арганізацыі клуба сяброў Капыльскага раёна, развіцці экалагічнага выхавання і эстэтычнага густу, удасканаленні зялёнага маршрута “Міжрэчча Морачы і Мажы” і інш. Напрыканцы эксперты пазнаёміліся з аб’ектамі раёна, на базе якіх плануецца рэалізацыя праектаў у рамках Мясцовай павесткі-21. Мяркуецца, што ў іх ліку будуць гімназія №1 г. Капыля і Лясноўская СШ.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы