Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пад ляжачы камень вада не цячэ

11.04.2012

11 красавіка, Капыль /Уласн. iнф./Цалкам прытрымліваюцца гэтай народнай мудрасці ў ААТ “Семежава”.

11 красавіка, Капыль /Уласн. iнф./Цалкам прытрымліваюцца гэтай народнай мудрасці ў ААТ “Семежава”. Неабходна ўвесь час рухацца наперад, выпрабоўваць новыя тэхналогіі, гатункі, мяняць тактыку работы, змяшчаць акцэнты. Вызначыўшыся, што такія культуры, як цукровыя буракі, рапс сёння даюць добры прыбытак, у сельгаспрадпрыемстве вырашылі павялічыць пад іх пасяўныя плошчы. Выкарыстоўваюць новыя сучасныя гатункі, якія ўжо добра зарэкамендавалі сябе. З мэтай мінімізацыі затрат ужо не адзін год прытрымліваюцца так званай нулявой тэхналогіі пры вырошчванні, напрыклад, кукурузы. Тым самым з тэхналагічнага працэсу выдаляецца такая аперацыя, як заворванне. Глеба апрацоўваецца толькі дыскатарам, затым вядзецца за-крыццё вільгаці, уносяцца мінеральныя ўгнаенні, і насенне трапляе ў зямлю. Эканомія энергарэсурсаў дасягаецца і пры выкарыстанні камбінаваных агрэгатаў. Сёлета, урэшце як і заўсёды, у гаспадарцы веснавыя палявыя работы вядуцца ў комплексе. Ужо завершана падкормка азімых збожжавых (пачыналі з участкаў, якія найгоршымі выйшлі з зімы), шматгадовых траў, на фінішнай стадыі работы па сілкаванні лугапашавых угоддзяў, апрацавана трэцяя частка азімага рапсу. Вялікая ўвага надаецца закрыццю вільгаці. На 435 гектарах ужо пасеяны яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры, што складае 58 % да запланаванага. У сяўбе задзейнічаны два агрэгаты: на трактары “Беларус-2522” з сеялкай “Бярэсце” працуе Аляксандр Скамароха, на “Джон Дзіры” з нямецкай сеялкай “ТerraDrill600” — Сяргей Гардзей. Праз некалькі дзён плануецца пачаць сяўбу цукровых буракоў, адладжаны два бульбасартавальныя пункты (адзін з якіх зусім новы), і хутка пачнецца пераборка бульбы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы