ІІІ абласное свята-конкурс ткацтва “Млечны шлях ад рук бабулі” пройдзе ў нядзелю, 20 мая, у аграгарадку Семежава Копыльского района
Сюды з’едуцца ўмельцы з дзевяці рэгіёнаў Міншчыны, каб прадэманстраваць свае лепшыя творы, парадаваць шматлікіх гледачоў віртуознай тэхнікай, даць майстар-клас пачынаючым ткачам. Будзе магчымасць купіць адмысловыя вырабы майстроў, паслухаць цудоўныя песні ў выкананні лепшых салістаў і калектываў мастацкай сама- дзейнасці Капыльшчыны. Пачатак свята ў 11 гадзін.