Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сям’я — каўчэг выратавання

16.05.2012

На Капыльшчыне адбыўся абласны семінар-практыкум, дзе аналізаваліся традыцыйныя і сучасныя формы работы клубных устаноў нашага раёна з падлеткамі і сем’ямі, а таксама ішла размова аб праводзімых прафілактычных мерапрыемствах па прадухіленні правапарушэнняў.

На Капыльшчыне адбыўся абласны семінар-практыкум, дзе аналізаваліся традыцыйныя і сучасныя формы работы клубных устаноў нашага раёна з падлеткамі і сем’ямі, а таксама ішла размова аб праводзімых прафілактычных мерапрыемствах па прадухіленні правапарушэнняў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, спецыялісты ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама, дырэктары цэнтраў і дамоў культуры раёнаў сталічнай вобласці, УАЗ “Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”.
Тэма эстэтычнага выхавання і развіцця творчых здольнасцей у дзяцей і падлеткаў як мага лепш адлюстроўвае дейнасць работнікаў сельскіх клубных устаноў культуры. У гэтым прысутныя ўпэўніліся, пабываўшы на дзіцячым канцэрце “Зорачкі Капыльшчыны”, які адбыўся ў Песачанскім Цэнтры культуры і вольнага часу. Выхаванцы навучальных устаноў раёна дарылі ўдзельнікам семінара свае вакальныя і танцавальныя нумары, а ў адказ атрымлівалі шчодрыя апладысменты і нават воклікі “Брава!”
Барацьба з правапарушэннямі, прадухіленне сямейных і бытавых канфліктаў знаходзяцца на пастаянным кантролі ў рэспубліцы, у тым ліку і органаў выканаўчай улады раёна. Але прафілактыка правапарушэнняў, асабліва сярод непаўналетніх, ажыццяўляецца не толькі праваахоўнымі структурамі. Ні для кога не сакрэт, што моладзь часта “захапляецца” разнастайнымі “нездаровымі” хобі. Таму быць убаку ад гэтых праблем работнікам культуры проста немагчыма. Сваю лепту ў паляпшэнне сітуацыі ўносяць створаныя і актыўна функцыянуючыя клубныя фарміраванні, гурткі.
Таму вельмі актуальнай стала лекцыя Аляксея Аляксандрава, урача-псіхіятра, нарколага аддзела па прафілактыцы наркаманіі УАЗ “Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”. Прадметам сур’ёзнага абмеркавання стала і інфармацыя па наркатрафіку, ужыванні маладымі людзьмі наркатычных і псіхатропных прэпаратаў.
Не меншую зацікаўленасць выклікала і знаёмства з дзейнасцю дзіцячага клуба “Іскрынка” Ляшнянскага СДК, якое праходзіла ў рамках тэмы “Сацыялізацыя і духоўная рэабілітацыя сям’і ў дзейнасці праваслаўнай царквы і ў практыцы работы ўстаноў культуры”. А наведаўшы Георгіеўскую царкву ў в. Лешня, работнікі культурных устаноў Міншчыны паслухалі пропаведзь “Сям’я — каўчэг выратавання” і змаглі прыкласціся да цудатворнай іконы св. мучаніка Ваніфацыя.
Адной з новых сучасных форм работы з дзецьмі і падлеткамі з’яўляецца інтэрактыўны тэатр. Яго асаблівасці і станоўчыя моманты пастаноўкі дзейства прадэманстравалі выхаванцы Цімкавіцкай СШ і работнікі мясцовай установы культуры. У тэатралізаваным прадстаўленні “Што значу я?” на вачах у прысутных дарослыя і дзеці мяняліся ролямі, абыгрываючы праблему бацькоў і дзяцей, дэманструючы свой пункт погляду на вырашэнне праблемы. Асноўныя моманты, на якія неабходна было звярнуць увагу, падкрэсліў педагог-псіхолаг ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна” Пётр Лобаў. У выніку атрымалася цікавая і неардынарная гутарка акцёраў і гледачоў.
Напрыканцы першага дня ў Лясноўскім СДК узнімалася роля бацькі ў сямейным выхаванні. Спачатку пра плюсы эстэтычнага выхавання сваіх вучняў расказала падчас экскурсу ў свет кветак настаўніца Лясноўскай СШ Надзея Караленка. А ўжо ў глядзельнай зале на суд удзельнікаў семінара і мясцовых жыхароў прапанавалі конкурсную праграму “Пра бульбу багата ведае наш тата”, якая была аздоблена элементамі жартоўнага прадстаўлення. Зразумела, што яна ўспрымалася ўсімі без выключэння на “ўра”. Наступны дзень семінара-практыкума пачаўся з ушанавання сем’яў раёна, удзельнікаў прафілактычнай акцыі “Здаровая сям’я”. Цікавыя звесткі пра сваіх продкаў, родных паведамілі яны, прадэманстравалі свае таленты і расказалі пра захапленні. З цікавасцю работнікі культуры вобласці паглядзелі аматарскі відэафільм “Падлеткавы ўзрост: вырашаем праблемы разам!”, які распавядаў пра вопыт работы клубных устаноў раёна з падлеткамі асацыяльных паводзін і праблемнымі сем’ямі.
Напрыканцы мерапрыемства была абмеркавана дзейнасць капыльскіх устаноў культуры па азначанай тэме, падведзены вынікі ўбачанага. У цэлым, толькі станоўчымі аказаліся адзнакі гаспадарам семінара, вопыт якіх па асобных формах работы рэкамендавана ўкараняць у іншых раёнах Міншчыны.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы