Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прыклад арганізацыі бяспечнай вытворчасці — ДЛГУ “Капыльскі лясгас”

06.06.2012

6 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Правядзенне дзён аховы працы прадпісана нарматыўнымі патрабаваннямі і рашэннем Мінаблвыканкама. Раённая камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў распрацавала графік правядзення раённых дзён аховы працы.

6 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Правядзенне дзён аховы працы прадпісана нарматыўнымі патрабаваннямі і рашэннем Мінаблвыканкама. Раённая камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў распрацавала графік правядзення раённых дзён аховы працы. Згодна з ім яны праходзяць раз у квартал. Чарговы быў праведзены на базе ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. Правядзенне ў раёне дзён аховы працы з’яўляецца адным з элементаў сістэмы кіравання аховай працы, накіраваным на каардынацыю дзеянняў органаў дзяржаўнага кіравання, прафсаюзаў і работадаўцаў. Пры правядзенні дзён аховы працы разглядаюцца пытанні захавання заканадаўства ў гэтай вобласці, выкананне плана мерапрыемстваў, правядзенне атэстацыі працоўных месцаў, забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, узровень якасці навучання і правядзенне інструктажоў на прадпрыемстве, бяспека на кожным працоўным месцы, выкананне калектыўных дагавораў. Для правядзення такіх дзён загадам кіраўніка ствараецца адпаведная камісія ці рабочая група. На пачатку семінара яго ўдзельнікаў – спецыялістаў па ахове працы прадпрыемстваў і ўстаноў раёна – з ДЛГУ “Капыльскі лясгас” пазнаёміў галоўны ляснічы Уладзімір Васілько. Прадпрыемства для правядзення мерапрыемства было абрана невыпадкова: менавіта тут павышаныя небяспечныя ўмовы працы (валка, транспарціроўка, распілоўка дрэў і г. д.), таму і ахова працы – на першым плане. У гэтым пераканаліся ўдзельнікі семінара падчас наведвання структурных падраздзяленняў прадпрыемства. Стан працоўных месц і арганізацыя бяспечнай вытворчасці работ на рамонтных майстэрнях, на вытворчых участках адпавядае ўсім патрабаванням. Прысутныя былі ў захапленні ад бытавых умоў, створаных для працаўнікоў, ад інфармацыйнай насычанасці наглядных матэрыялаў. Так, на кожным участку ёсць магчымасць пераапрануцца, прыняць душ, ёсць цудоўныя ўмовы для прыёму ежы, ажыццяўляецца падвоз людзей і г. д. Пытанням аховы працы тут надаецца ўвага з першага дня прыёму работніка на працу. Праводзіцца ўводны інструктаж, выдаюцца ўсе неабходныя сродкі індывідуальнай абароны, абавязковае курсавое навучанне і праверка ведаў з выдачай пасведчання па ахове працы. Што датычыцца дзён аховы працы, то на прадпрыемстве выпрацавана пэўная сістэма. Згодна з графікам на год запланавана 12 адпаведных дзён і 4 тыдні. У лістападзе 2011 года лясгас атрымаў сертыфікат сістэмы кіравання аховай працы. На гэтыя важныя мэты за мінулы год зрасходавана 241 млн рублёў (на спецвопратку, інфармацыйныя стэнды, сродкі абароны і г. д.), не лічачы тэхнічнага перааснашчэння, гэта складае 848 тыс. рублёў на аднаго працаўніка. Сёлета ўжо зрасходавана звыш 100 млн рублёў (453 тыс. рублёў на аднаго працаўніка). Гэта пацвярджае вялікую зацікаўленасць адміністрацыі ў вырашэнні пытанняў аховы працы.На семінары таксама была засяроджана ўвага на дзяржаўным наглядзе і кантролі за захаваннем заканадаўства аб ахове працы і новым у ім.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы