Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Рэканструкцыя ферм.

12.06.2012

12 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Практычна кожны тыдзень на самых адказных аб’ектах, дзе ідзе будаўніцтва альбо рэканструкцыя малочнатаварных ферм, праводзіцца планёрка з удзелам старшыні райвыканкама А. Жданені, яго першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу І. Кісляк, намесніка старшыні па будаўніцтве і ЖКГ Л. Бурака, прадстаўнікоў УКБ, генпадрадчыка і субпадрадчыкаў, якія непасрэдна вядуць будаўніча-мантажныя работы, кіраўніка сельгаспрадпрыемства.

12 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Практычна кожны тыдзень на самых адказных аб’ектах, дзе ідзе будаўніцтва альбо рэканструкцыя малочнатаварных ферм, праводзіцца планёрка з удзелам старшыні райвыканкама А. Жданені, яго першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу І. Кісляк, намесніка старшыні па будаўніцтве і ЖКГ Л. Бурака, прадстаўнікоў УКБ, генпадрадчыка і субпадрадчыкаў, якія непасрэдна вядуць будаўніча-мантажныя работы, кіраўніка сельгаспрадпрыемства. У ААТ “Піянер-Агра” ў аг. Ванелевічы будуецца новая малочнатаварная ферма. На будаўнічым аб’екце ўжо праведзены работы нулявога цыкла, якія выконвалі прадпрыемствы-субпадрадчыкі ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” і ПМК-11. Замацавана першая жалезабетонная стойка для будучага кароўніка на 200 галоў (такіх будзе яшчэ два, да таго ж — малочны блок з даільнай залай вытворчасці “Унібокс”). Выпускае жалезабетонныя вырабы СТАА “БетонБокс”, размешчанае на тэрыторыі нашага раёна, а генеральным падрадчыкам будаўніцтва з’яўляецца прыватнае прадпрыемства “ТэхБокс”. Увесь аб’ект павінен быць уведзены ў строй ужо ў верасні. Там пераважна размесцяцца першацёлкі — гэта дасць магчымасць як для павелічэння дойнага статка, так і для павышэння вытворчасці прадукцыі. Па вялікім рахунку, менавіта для гэтай мэты і вядзецца будаўніцтва. Тым больш, што гаспадаркай быў узяты банкаўскі крэдыт на 40 млрд рублёў (яго патанненне ажыццяўляецца за кошт дзяржавы), пагашаць які трэба будзе праз год пасля ўводу фермы ў эксплуатацыю. Будаўніча-мантажныя работы ідуць у кожнай гаспадарцы, дзе згодна з даручэннем Прэзідэнта краіны ідзе рэканструкцыя малочнатаварных ферм. Безумоўна, задачы стаяць вельмі вялікія і мабілізоўваюцца ўсе сілы, каб выканаць іх у пастаўленыя тэрміны.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы