13 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./У рабоце І Беларуска-Літоўскага форума рэгіянальнага супрацоўніцтва, які прайшоў на мінулым тыдні ў Маладзечне, прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе намеснікаў старшыні райвыканкама Алы Раманоўскай і Алы Раеўскай. Капылян звязваюць цесныя сувязі з Ёнішкскім раённым самакіраваннем суседняй краіны. У ліпені плануецца абмен делэгацыямі гарадоў -пабрацімаў, абмеркаванне далейшых напрамкаў супрацўніцтва.