Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лідары жніва

13.06.2012

13 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Ужо другі тыдзень запар у раённай Дошцы гонару значацца імёны працаўнікоў ААТ “Старыца-Агра” Сяргея Дубовіка, Анатоля Шнітко і Сяргея Мысліцкага.

13 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Ужо другі тыдзень запар у раённай Дошцы гонару значацца імёны працаўнікоў ААТ “Старыца-Агра” Сяргея Дубовіка, Анатоля Шнітко і Сяргея Мысліцкага. Менавіта яны з’яўляюцца лідарамі раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў з траў першым укосам. Сям’ю Дубовікаў можна лічыць сапраўднай працоўнай дынастыяй. Да гэтай пары працуе ў гаспадарцы 73-гадовы Уладзімір Міканоравіч, які і стаў для Сяргея першым настаўнікам, калі той спасцігаў азы механізатарскай справы. Паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і паспяхова заканчвае першы курс сын Сяргея Уладзіміравіча — будучы інжынер. Родам з Бадзяжоў, Сяргей атрымаў пасведчанне механізатара яшчэ ў школьным ВВК і ўжо да службы ў арміі працаваў у роднай гаспадарцы. Не здрадзіў ёй і пасля звальнення ў запас. І сёння ён шчыруе на старыцкіх палетках. За сваю стараннасць на абласных “Дажынках”, якія праходзілі восем гадоў таму ў Клецку, атрымаў у падарунак міні-трактар. Цяпер у яго магутны “Фэндт”, на якім ён косіць травы, вясной працаваў з плугамі, культыватарам, сеялкай. Знойдзецца справа для яго працавітых рук і пасля заканчэння корманарыхтоўчай кампаніі.Ужо другі год у распараджэнні Анатоля Шнітко корманарыхтоўчы камбайн “Нью Холанд”. Пасля заканчэння Капыльскага ПТВ юнак атрымаў прафесію механізатара, і з таго часу пачалася яго працоўная біяграфія на старыцкіх палетках. Зараз нарыхтоўвае кармы, пазней перасядзе на збожжаўборачны камбайн, затым пяройдзе на ўборку кукурузы. Замацаваны за ім і МТЗ-82, на якім механізатар вясной рыхтаваў глебу і сеяў цукровыя буракі. Старанная праца механізатара не застаецца без увагі кіраўніцтва гаспадаркі. Яму выдзелілі новы дом, які сям’я Шнітко абустройвае на свой густ, дзе растуць іх дзеці, дзе заўсёды пануюць лад і згода. У ліку дзевяці МАЗаў, што адвозяць ад “Нью Холанда” правяленую зялёную масу ў сянажныя траншэі, і аўтамабіль яшчэ аднаго лідара раённага спаборніцтва Сяргея Мысліцкага. Сяргей Львовіч — адзін з самых вопытных вадзіцеляў сельгаспрад прыемства. Яго вадзіцельскі стаж пачаў адлік з 1985 года. За дзень яму ўдаецца зрабіць да 15 ходак, таму і вынік такі ўнушальны. Кожны вадзіцель ведае, што для поспеху перш за ўсё трэба, каб машына працавала, як гадзіннік, не падводзіла свайго гаспадара ні пры якіх абставінах. У ААТ “Старыца-Агра” назапашана 876т сена, 14 тыс. т сенажу, 8,5 к.а. травяністых кармоў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы