Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Летняя аздараўленчая кампанія 2012 года.

21.06.2012

21 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./ Арганізацыя адпачынку і аздараўленне дзяцей і падлеткаў – адна са складаемых дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі нашай краіны.

21 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./ Арганізацыя адпачынку і аздараўленне дзяцей і падлеткаў – адна са складаемых дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі нашай краіны. У раёне падчас летняй аздараўленчай кампаніі будзе ахоплена 1470 дзяцей. З 4 па 27 чэрвеня на базе 18 школ дзейнічаюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Работа аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем арганізавана на базе шасці ўстаноў адукацыі. На базе Лясноўскай СШ у лагеры “Лясная казка” пройдуць дзве змены (па 50 чалавек) – з 10 па 27 чэрвеня і з 1 па 18 ліпеня. Лідары дзіцячых і маладзёжных арганізацый (усяго 40 чалавек) адпачываюць на базе Быстрыцкай СШ з 10 па 27 чэрвеня. Для 68 адораных дзяцей з 11 па 28 чэрвеня ў гімназіі №1 г. Капыля працуе лагер “Эрудыт”, а ў СШ №3 для 65 чалавек, якія займаюцца спортам, з 7 ліпеня свае дзверы зноў адчыніць лагер “Алімпіец”. У дзве змены, з 11 па 28 чэрвеня і з 1 па 18 ліпеня, будзе працаваць лагер “Рабінзоны” на базе ДУА “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат”. Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, з 1 па 18 чэрвеня прайшлі аздараўленне ў Грозаўскай школе-інтэрнаце. Працягваецца практыка аздараўлення дзяцей у профільным (9-дзённым) лагеры “100 дарог” на базе ДУА “Адукацыйна-аздараўленчы цэнтр турызму” УП “Ратамка”. Для рабят, якія стаяць на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх, з 7 па 15 жніўня плануецца арганізацыя профільнага аздараўленчага лагера “Патрыёт” з кругласутачным знаходжаннем на базе вайсковай часці ў г. п. Урэчча Любанскага раёна.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы