Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Свята сапраўдных рамантыкаў

25.06.2012

25 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі сёлета сабраў у зоне адпачынку г. Капыля 18 каманд.

25 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі сёлета сабраў у зоне адпачынку г. Капыля 18 каманд. Па традыцыі прысвячаўся ён Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і праводзіўся напярэдадні Дня моладзі. Праграма злёту ўключала ў сябе пяць заліковых відаў і тры незаліковыя (гэта конкурсы газет ці фотаздымкаў, песні і турыстычнага быту). Адным з асноўных відаў стала турыстычная паласа пера-шкод. Найлепш пераадолець яе атрымалася вопытным спартсменам з ААТ “Прагрэс 2010”, УАЗ “Капыльская ЦРБ” і ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Прайшлі і традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе. Тут мацнейшымі названы каманды МАУП “Доктаравічы”, ААТ “Прагрэс 2010” і райвыканкама. У конкурсе турыстычных навыкаў не было роўных моладзі з райвыканкама, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і цэнтральнай раённай бальніцы. Другі дзень пачаўся з немалаважнага віду для турыстаў – арыентавання на мясцовасці. Найлепш зрабіць гэта атрымалася ў прадстаўнікоў масласырзавода, ААТ “Мажа-Агра” і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А вось без асаблівых праблем прайсці турыстычную эстафету здолелі зноў жа камунальнікі і каманды “Беларусбанка” і ААТ “Капыльскае”. У агульнакамандным заліку сярод гарадскіх каманд першае месца заняло КУП “Капыльская ЖКГ”, другое – ААТ “Капыльскі масласырзавод” і трэцяе – ЦБП філіяла ААБ “Беларусбанк”. У ліку лепшых сельскіх каманд названы ААТ “Прагрэс 2010” (І месца), “Старыца-Агра” (ІІ месца) і “Мажа-Агра” (ІІІ месца). Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны граматамі і падарункамі ад аддзелаў фізічнай культуры, спорту і турызму, аддзела па справах моладзі райвыканкама, райкама ГА “БРСМ”. Але самае галоўнае, што моладзь атрымала зарад пазітыву, бадзёрасці і аптымізму пасля напружанай працы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы