Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Маршрут — “вогненныя вёскі”

30.06.2012

30 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць гісторыю сваёй Радзімы.

30 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць гісторыю сваёй Радзімы. Вось і вучні Навасёлкаўскай сярэдняй школы накіраваліся ў аўтапрабег па вёсках, лёс якіх крута памяняла Вялікая Айчынная вайна. Вялікія Прусы. У верасні 1942 года фашысты палілі тут хаты і расстрэльвалі мірных жыхароў. Тады ад рук катаў загінулі 255 чалавек, пра што сведчыць помнік на магіле загінуўшым мірным жыхарам. Пра трагедыю гэтага населенага пункта ўдзельнікам аўтапрабегу расказаў навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея Андрэй Лятчэня. Уразіў хлопчыкаў і дзяўчынак аповед пра в. Калодзезнае, дзе акупанты знішчылі больш за 200 вяскоўцаў. З цікавасцю разглядвалі яны манумент, на якім высечаны прозвішчы загінуўшых падчас зверстваў фашысцкіх акупантаў. Немагчыма ўявіць рэальную карціну, якая адбывалася ў 1943-м у в. Жавалкі, калі нямецкія каты ўрываліся ў хаты і люта расстрэльвалі мясцовых жыхароў, а пасля падпальвалі хаты. 512 чалавек загінуўшых – гэта лічба проста шакіравала тых, хто ўпершыню чуў пра трагедыю вёскі. Зразумела, што Андрэя Лятчэню амаль засыпалі пытаннямі, пакуль аўтобус рухаўся да наступнага прыпынку — грамадзянскіх могілак у Рудніках. 130 мірных жыхароў в. Масявічы былі пахаваны тут…“Капыльская Хатынь” — так часта называюць мемарыял на месцы колішняй вёскі Масявічы, якая была знішчана ў лютым 1943 года. Вялікія Прусы, Калодзезнае, Жавалкі, Прагрэс і Рулёва – “вогненныя” вёскі, што ўвекавечаны ў гэтым комплексе. Шчыміць сэрца, калі “гартаеш” старонкі кнігі, імя якой Вялікая Айчынная вайна…Неабыякавасць, якая чыталася ў вачах хлопчыкаў і дзяўчынак, уважлівасць, з якой слухалі яны экскурсавода, цікавасць, з якой дапытліва высвятлялі чарговыя факты пра вёскі на маршруце, прымушалі верыць, што гісторыю маладое пакаленне будзе ведаць.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы