Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ветэраны — у культурнай сталіцы Беларусі

30.06.2012

30 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Ветэраны вайны і працы Капыльскага раёна нядаўна пабывалі ў Нясвіжы, які па праве атрымаў назву культурнай сталіцы 2012 года.

30 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./Ветэраны вайны і працы Капыльскага раёна нядаўна пабывалі ў Нясвіжы, які па праве атрымаў назву культурнай сталіцы 2012 года. Гэта экскурсійная паездка адбылася па ініцыятыве раённага савета ветэранаў пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта.Спачатку ўдзельнікі паездкі наведалі Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, які рыхтуецца да афіцыйнага адкрыцця (рэканструкцыя вядзецца з 1998 года). Нясвіжскі замак — радавы маёнтак князёў Радзівілаў. Ён быў узведзены на мяжы XV-XVI стагоддзяў італьянскім архітэктарам Джавані Бернардоні, які таксама пабудаваў Нясвіжскі фарны касцёл, і дзе знаходзіцца радавы магільны склеп Радзівілаў. У 2005 годзе замак быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Менавіта пра гэта даведаліся ветэраны падчас агляднай экскурсіі. Да цяперашняга часу большасць адрэстаўрыраваных залаў ужо даступна для турыстаў. Таму ветэраны, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, пераадольваючы крутыя прыступкі замка, наведалі адкрытыя для турыстаў залы. Не менш цікавым было наведванне і Нясвіжскай ратушы канца XVI-пачатку XVII стагоддзяў, выдатнага архітэктурнага помніка — самага старэйшага з ратушных будынкаў на тэрыторыі Беларусі. Ветэраны змаглі ацаніць непадробную архітэктурную кампазіцыю і дэкор Нясвіжскага культурнага комплексу. Нягледзячы на стомленасць, усе ўдзельнікі паездкі засталіся задаволены шматгадзіннай экскурсіяй па гісторыка-культурных жамчужынах Беларусі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы