Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Збожжасушыльны комплекс у дзеянні

20.07.2012

20 ліпеня, Капыль /Уласн. iнф./ Сёлета ў раёне запланавана ўвядзенне ў строй трох новых збожжасушыльных комплексаў. Адзін з іх днямі пачынае сваю работу ў МАУП “Доктаравічы”. Ужо адбылася камісійная прыёмка аб’екта. Пад збожжавыя культуры у гаспадарцы адведзена 1700 га, пад рапс – 150 га. Цяперашняя сушыльная гаспадарка (КЗС-10 і КЗС-20) ужо састарэла. Пры малой прадукцыйнасці і зношанасці абсталявання яе вытворчасць складала не больш за 30-40 т збожжа за змену. З увядзеннем новага комплексу плануецца перапрацоўваць да 400 т, а пры ідэальных умовах — і 500 т збажыны.У сельгаспрадпрыемстве валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых за апошнія гады складае не менш за 6 тыс. тон, сёлета чакаецца да 7 тыс. тон, таму без добрай дапрацоўкі зерня нельга дасягнуць аптымальных тэрмінаў уборкі і здачы дзяржаве. Пры ўводзе ў эксплуатацыю новага комплексу большасць хвалюючых пытанняў знімецца. Увесь сутачны намалот будзе перапрацаваны, што дазволіць засыпаць збожжа на захоўванне на ўласныя фуражныя мэты, падрыхтаваць насенны матэрыял, адгрузіць харчовую збажыну на хлебапрыёмныя пункты. Комплекс з улікам таго, што давялося пракласці 1,8 км газаправоду і добраўпарадкаваць тэрыторыю, абышоўся ў 3,5 млрд рублёў. Аднак падлічана, што на працягу двух гадоў, пры тым, што цэны на збожжа за апошні час стабільныя, комплекс апраўдае сябе. Ніякіх перашкод для паспяховай уборачнай у МАУП “Доктаравічы” няма. Сёлета камбайнавы парк папоўніўся яшчэ адным магутным КЗС-1218 (да чатырох, якія ўжо маюцца).

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы