26 ліпеня, Капыль /Уласн. iнф./ Гаспадаркамі раёна ўбрана 26,4% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур, намалочана 39990,3 тоны збажыны, сярэдняя ўраджайнасць складае 41,9 ц/га.Найбольш хуткія тэмпы работ у ААТ “Скабін” — убрана 45,2% плошчаў, “Капыльскае” — 37,2%, “Ціміразеўскі” — 30,7%. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых культур зафіксавана ў ААТ “Семежава” — 59,9 ц/га, філіяле “Лакнея” – 55,0 ц/га , ААТ“Скабін” — 52,7 ц/га, “Піянер-Агра” — 50,0 ц/га.