2 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./Экспедыцыя кулінарнага шоу праекта “Беларуская кухня”, трансляцыя якога адбываецца ў эфіры тэлеканала “Беларусь 2”, пабывала на Капыльшчыне. Галоўнымі героямі перадачы сталі нашы землякі — клуб “Лоцвінскія ўдалухі”. Удзельнічаць у праекце “Беларуская кухня” іх натхніла асабістая зацікаўленасць, а таксама жаданне данесці да людзей забытыя рэцэпты беларускай нацыянальнай кухні і страў сваёй мясцовасці.