2 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./За першае паўгоддзе 2012 года з уласных падвор’яў насельніцтва закуплена 582,6 т малака. У разліку на адну карову – 949 кг (+166 кг да мінулага года). Найбольш – 1409 кг – закупляюць у Бабаўнянскім сельсавеце, а самы вялікі прырост (+359 кг) назіраецца ў Доктаравіцкім. Для асабістых падсобных гаспадарак з траў першым укосам нарыхтавана ў сярэднім па раёне па дзве тоны сена на карову.Асабліва адказна да гэтага аднесліся ў сельгасгаспадарках Бабаўнянскага, Пацейкаўскага, Семежаўскага, Слабада-Кучынскага і Цімкавіцкага сельсаветаў, а таксама ў ААТ “Капыльскае”, “Малінава”, “Скабін”, “П-з “Дусаеўшчына” і СГФ “Руднае”.