3жніўня, Капыль /Уласн. iнф./У раёне налічваецца 36 збожжаўборачных экіпажаў, якія намалацілі звыш 1000 тон збожжа новага ўраджаю. Сярод іх 8 экіпажаў з ААТ «Ціміразеўскі», 6 - з ААТ «Піянер-Агра», па 5 – з ААТ «Семежава», «Капыльскае», 4 - з ААТ «Скабін», па 2 - з ф-ла «Лакнея», ААТ«Старыца-Агра». Па адным экіпажы-тысячніку значыцца ў ААТ «Малінова», «Праснакі», ДП «Лясное», ф-ле «Руднае».