Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Конкурс “Лепшае падвор’е–2012”

17.08.2012

16 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./У раёне праведзены конкурс “Лепшае падвор’е–2012”. Былі прыняты заяўкі з розных куткоў Капыльшчыны, і аўтарытэтнае журы ацаніла кожны гаспадарскі двор.

16 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./У раёне праведзены конкурс “Лепшае падвор’е–2012”. Былі прыняты заяўкі з розных куткоў Капыльшчыны, і аўтарытэтнае журы ацаніла кожны гаспадарскі двор. У зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. Лепшым ветэранскім падвор’ем прызнана сядзіба Тамары Аляксандраўны Крэпскай з вёскі Выгода. Участак аформлены аднагадовымі і шматгадовымі кветкамі і дэкаратыўным кустоўем. Ужо шмат гадоў Тамара Аляксандраўна ўзначальвае ветэранскую арганізацыю ЗАТ “Жыліхава”. Другое месца ў конкурсе дасталося Тамары Рыгораўне Лявар з аг. Цімкавічы. Падвор’е ўпрыгожана кветкамі, дэкаратыўным кустоўем. Гаспадыня гэтай сядзібы хоць і на пенсіі, але працягвае працаваць намеснікам дырэктара па гаспадарчай частцы ДУА “Цімкавіцкая СШ”. А вось у асабістым падвор’і Ніны Васільеўны Сівец, якая жыве ў Доктаравічах, заўсёды шмат жывёлы. І цяпер у яе гаспадарцы чацвёра свіней, 30 куранят-бройлераў, 60 курэй. Нягледзячы на гэта, яе падвор’е чыстае і акуратнае. Ніне Васільеўне прысудзілі ганаровае трэцяе месца. Гаспадаром “Гарадскога падвор’я высокай культуры” стаў Эдуард Барысавіч Пацэнкер з Капыля. Разам з жонкай Валянцінай Віктараўнай яны стварылі выдатны эстэтычны шэдэўр – узвялі каплічку перад домам, такой няма ні ў Капылі, ні ў раёне. У конкурсе на “Лепшае сельскае падвор’е” сярод маладых прынялі ўдзел 13 сем’яў Капыльскага раёна. Некаторыя не першы год удзельнічаюць у конкурсе, кожны раз ствараючы нешта новае. У намінацыі “Сам сабе гаспадар” адным з прызёраў стаў Аляксандр Кісялевіч з Канюхоў. Ён гаспадарыць адзін, і гэта ў яго выдатна атрымліваецца. У намінацыі “Мой дом – мая крэпасць” прызёрамі стала сям’я Мялешкаў з Капыля, якія першы раз удзельнічалі ў гэтым конкурсе.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы