Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Добраўпарадкаванне

30.08.2012

30 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./Мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў штотыдзень абмяркоўваюцца і кантралююцца як раённым Саветам дэпутатаў, так і райвыканкамам.

30 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./Мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў штотыдзень абмяркоўваюцца і кантралююцца як раённым Саветам дэпутатаў, так і райвыканкамам. Вядуцца работы па ўсіх запланаваных напрамках, а некаторыя поўнасцю выкананы. Для зносу пустуючых дамоў былі выдзелены 42 млн рублёў бюджэтных сродкаў, якія цалкам асвоены. Праведзены работы на тэрыторыі Блеўчыцкага, Бучацінскага, Семежаўскага, Доктаравіцкага сельсаветаў. Сёлета не паступае нараканняў з боку насельніцтва па добраўпарадкаванні могілак. На дадзены момант на 12 з іх устаноўлены новыя бетонныя агароджы. Асабліва вызначаецца Капыльскі сельвыканкам, дзе з дапамогай насельніцтва абгароджана пяць могілкаў. За сем месяцаў гэтага года на тэрыторыі раёна рэкультываваны сем міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў (усяго на дадзены момант – ужо звыш 40).Добра наладжана сістэма па абкошванні тэрыторый населеных пунктаў як сіламі сельвыканкамаў, так і насельніцтвам, якое імкнецца падтрымліваць парадак на сваіх сядзібах. З мэтай стымулявання праведзены конкурсы на лепшае ветэранскае, маладзёжнае падвор’е, у верасні пройдуць – на лепшую вуліцу, населены пункт. Значным штуршком для добраўпарадкавання з’яўляюцца і святы вёсак. У гэтым годзе яны ўжо праведзены ў Вялікараёўскім (в. Канатопы), Доктаравіцкім (аг. Н. Доктаравічы), Пацейкаўскім (в. Траянава), Цімкавіцкім (аг. Цімкавічы). У астатніх – запланаваны на верасень–кастрычнік. З планавых мерапрыемстваў застаецца на кантролі работа з пустуючай зямлёй. За вясенні перыяд больш чым 200 га было перададзена сельгаспрадпрыемствам. Інвентарызацыя і перадача ідзе і цяпер. Працягваецца работа па абустройстве безгаспадарных сядзіб. Яна праводзіцца на падставе новага Указа №100 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, згодна з якім домаўладанне, якім не карыстаюцца на працягу трох гадоў, прызнаецца пустуючым.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы