Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Свята герояў жніва

30.08.2012

30 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./25 жніўня на цэнтральнай плошчы горада ўшаноўвалі герояў жніва. Адначасова адбыўся і першы ў гэтым годзе сельскагаспадарчы кірмаш.

30 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./25 жніўня на цэнтральнай плошчы горада ўшаноўвалі герояў жніва. Адначасова адбыўся і першы ў гэтым годзе сельскагаспадарчы кірмаш. Сёлета Капыльшчына зрабіла важкі ўклад у агульны каравай дзяржавы: было намалочана звыш 168 тысяч тон збажыны, што на 21 тысячу тон больш, чым у мінулым го дзе; атрымана рэкордная для раёна ўраджайнасць — 46,7 цэнтнера з кожнага гектара нівы. Чатыры камбайнавыя экіпажы намалацілі больш за дзве тысячы тон зерня, а экіпажаў-тысячнікаў было аж 74. Асаблівай пашаны ўдастоіліся хлебаробы ААТ “Семежава” і “Скабін”, дзе на круг намалочана больш за 60 ц/га. Вельмі рэзультатыўнай была праца і ў ААТ “Піянер-Агра”, ф-ле “Лакнея”, ААТ “Старыца-Агра”, “Капыльскае”, у якіх ураджайнасць перавысіла 50 ц/га, значна пераўзышлі свой мінулагодні рэзультат хлебаробы СГФ “Крыніца” і іншых гаспадарак. Пераможцы спаборніцтва былі ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі. Высокая адзнака працы капыльскіх аграрыяў прагучала ў словах намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Ермака, які ўручыў Граматы Мінаблвыканкама і грашовыя прэміі Уладзіміру Дземянкову, дырэктару КСУП “Доктаравічы”, Аляксандру Емельяновічу, вадзіцелю КСУП “С “Лясное”, Юрыю Зяньковічу, намесніку дырэктара ААТ “Семежава” па раслінаводстве, Сяргею Кандраценку, галоўнаму інжынеру ААТ “Піянер-Агра”, Мікалаю Скамароху, старшаму камбайнеру ААТ “Семежава”. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска Ганна Мацельская выказала шчырую ўдзячнасць вяскоўцам ад імя ўсіх гараджан і ўручыла каштоўныя падарункі Аляксандру Турбану, дырэктару ААТ “Ціміразеўскі”, Міхаілу Кудзёлку, камбайнеру ААТ “Праснакі”, Івану Зяневічу, вадзіцелю ААТ “Суворава-Агра”. Сардэчна павіншаваў усіх са святам “Дажынкі-2012” старшыня Капыльскага раённага савета Аграпрамысловага Саюза дырэктар КСУП “С “Лясное” Леанід Станіслаўчык і ўручыў прэміі за старанную працу кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна Валерыю Тароцьку (ААТ “Прагрэс 2010”), Леаніду Петрушэню (ф-л “В. Раёўка”), Уладзіміру Сцяпуру (СГФ “Руднае”).
Сваёй творчасцю ўдзельнікаў свята радавалі народныя калектывы: ансамбль народнай песні “Спадчына”, ансамбль народнай музыкі “Капыляне”, жаночы вакальны ансамбль РЦК пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько. Святочны кірмаш меў больш дэкаратыўнае адценне, паколькі практычна кожнае сельгаспрадпрыемства прапанавала да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей свята імправізаванае сялянскае падвор’е, аформленае з вялікай фантазіяй. Гараджане мелі магчымасць набыць і збажыну, і агародніну, і садавіну, і нават парасят.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы