Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прафесійны почырк — увага і адказнасць

03.09.2012

3 верасня, Капыль /Уласн. iнф./З работнікамі газавай службы сутыкаецца практычна кожны жыхар Капыльшчыны.

3 верасня, Капыль /Уласн. iнф./З работнікамі газавай службы сутыкаецца практычна кожны жыхар Капыльшчыны. Гэта і зразумела: у раёне па праграме газіфікацыі і развіцця галіны работа не прыпыняецца ні на адзін дзень, а значыць расце і колькасць карыстальнікаў блакітнага паліва. Па стане на 1 жніўня ў раёне газіфікавана 19 049 кватэр, у тым ліку прыродным газам — 5275 (з іх 2763 — індывідуальныя жылыя дамы). Колькасць кватэр, абсталяваных лічыльнікамі прыроднага і звадкаванага газу, складае 4508 (ахоплена 85,5%). Агульная працягласць газаправодаў прыроднага газу, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі ў Капыльскім цэху прыроднага і звадкаванага газу, складае 269,02 км. Іх абслугоўваннем займаецца калектыў з 64 чалавек. Асновай у рабоце арганізацыі з’яўляюцца пытанні бяспекі эксплуатацыі аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання. Таму толькі за гэты год ва ўстанове адукацыі «Газінстытут» прайшлі навучанне і перападрыхтоўку 22 работнікі. Значныя сродкі таксама выдаткоўваюцца і на мерапрыемствы, якія звязаны з аховай працы (36,8 млн руб.). На пастаянным кантролі работнікаў цэха прыроднага і звадкаванага газу — падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Па стане на 1 жніўня бягучага года ў раёне ўсталявана 2900 катлоў, з іх 354 - імпартныя, якія эксплуатуюцца менш чым 10 гадоў. Надзейная работа калектыву неаднаразова адзначалася кіраўніцтвам раёна, упраўленнем “Салігорскміжрайгаз”. У мінулым годзе на раённую Дошку гонару занесена прозвішча слесара службы эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння Анатоля Мяцько. Сёлета ўпраўленнем “Салігорск міжрайгаз” Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны слесар Юрый Некраш, вадзіцель Аляксандр Бойка, кантралёр Святлана Нарэйка, падзякамі — грузчык Віктар Бычэнка, слесар Генадзь Фурсевіч.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы