13 верасня, Капыль /Уласн. iнф./У раёне створана маладзёжная інфармацыйна-прапагандысцкая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі арганізацый сацыяльнай сферы. Наведваючы працоўныя калектывы раёна, моладзь расказвае аб дзейнасці сваіх структур, адказвае на хвалюючыя пытанні. Такія сустрэчы ўжо адбыліся ў ААТ “Скабін”, разлікова-касавым цэнтры №6 у г. Капылі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г. Нясвіжа.