Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

15-ы старт капыльскага фестывалю

20.09.2012

20 верасня, Капыль /Уласн. iнф./У Капылі адбыўся 15-ы старт Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”.

20 верасня, Капыль /Уласн. iнф./У Капылі адбыўся 15-ы старт Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. На розныя дыстанцыі выйшлі 670 спартсменаў са 161 каманды, якія прадстаўлялі розныя рэгіёны Беларусі, а таксама суседніх краін — Літвы і Эстоніі. Арганізатары спаборніцтваў — Капыльскі райвыканкам, упраўленне фізічнай культуры спорту і турызму Мінаблвыканкама, прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Мінскай вобласці, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, установа “Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы”, грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі” — падрыхтавалі дастойныя прызы, асабліва для пераможцаў фестывалю. Каманды, якія занялі першае месца незалежна ад дыстанцыі, атрымлівалі грашовыя сертыфікаты на суму 600 тыс. рублёў. За перамогу ў экідэне, напрыклад, каманда магла атрымаць суму, эквівалентную 1000 долараў ЗША! Неабходна адзначыць, што дапамогу па фарміраванні прызавога фонду ўнеслі такія гаспадаркі раёна, як ААТ “Старыца-Агра”, “Капыльскае”, “Прагрэс 2010”, “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Скабін”, “Семежава”, ЗАТ “Жыліхава”, КСУП “С “Лясное” і “Доктаравічы”, тым самым надаўшы адчувальную вагу нашым спаборніцтвам. У карпаратыўнай эстафеце 4х600 м спаборнічалі 23 каманды прадпрыемстваў і ўстаноў. Лепшымі сёлета стала чацвёрка аматараў спорту з Капыльскага РАНС. Другі час паказала каманда масласырзавода, а трэцімі фінішавалі работнікі цэнтральнай раённай бальніцы. Пакуль ішла барацьба на марафоне і паўмарафоне, адбыліся яшчэ дзясяткі стартаў сярод каманд сярэдніх школ і ДЮСШ, якія спаборнічалі ў эстафетах 4х400 м. Барацьбу за першынство вялі квартэты са Старых Дарог, Слуцка, Узды, Стоўбцаў, Хойнікаў, Магілёва, Жодзіна, Маладзечна, Брэста, Наваполацка, іншых гарадоў і вёсак Беларусі. Безумоўна, самым важкім было прадстаўніцтва Капыльскага раёна. На п’едэстал гонару паднімаліся навучэнцы трох гарадскіх сярэдніх навучальных устаноў і Быстрыцкай СШ, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы агульнай фізічнай падрыхтоўкі райкама прафсаюза работнікаў АПК. Самай складанай можна назваць дыстанцыю “Эстафеты Міншчыны”. Змешаная эстафета 6х1000 м для многіх аматараў бегу аказалася сапраўдным сюрпрызам (асабліва для тых, хто першы раз браў удзел у гэтым свяце). Але гэтыя словы ніякім чынам не датычацца сельскіх каманд з Языля (Старадарожскі раён), Семежава і Слабада-Кучынкі, якія занялі, адпаведна, з першага па трэцяе месца. Сярод гарадскіх упэўнена выступіў квартэт СШ №3 г. Хойнікі (Гомельская вобласць). Другі час быў у СШ №2 г. Капыля, а трэці – у СШ №3 г. Старыя Дарогі. На паўмарафонскай дыстанцыі пераможцам стала каманда з Літвы. Другое месца дасталося чацвёрцы з Магілёўскай вобласці, а трэцяе — Гродзенскай. Пакуль ішлі спаборніцтвы, капыляне і госці горада прынялі ўдзел у розыгрышы прызоў “Экідэн-2012” (прададзена 1400 білетаў), дзе быў прыгатаваны галоўны прыз – каляровы тэлевізар. Дарэчы, сярод выйгрышаў пападалася шмат сельскагаспадарчай прадукцыі, якую прадаставілі ААТ “Скабін”, “Мажа-Агра”, “П-з “Дусаеўшчына”, ф-л “Лакнея” і РСУП “Бабоўня”. Пераможцам на марфонскай дыстанцыі стала каманда з Магілёўскай вобласці. На другой прыступцы п’едэстала гонару апынулася гродзенская зборная. Трэцяй стала каманда Мінскай вобласці. Дарэчы, чацвёртымі фінішавалі госці з блізкага замежжа — эстонцы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы