Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Будзем з цукрам!

03.10.2012

3 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Ужо месяц, як Цімкавіцкі буракапрыёмны пункт ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”, куды ідзе прадукцыя з Капыльскага, Клецкага і Уздзенскага раёнаў, вядзе раннюю прыёмку цукровых буракоў.

3 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Ужо месяц, як Цімкавіцкі буракапрыёмны пункт ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”, куды ідзе прадукцыя з Капыльскага, Клецкага і Уздзенскага раёнаў, вядзе раннюю прыёмку цукровых буракоў. Ужо нарыхтавана каля 25 тысяч тон у фізічнай вазе пры плане 15 тыс. тон. Фактычна салодкія караняплоды не залежваюцца на буракапрыёмным пункце, пастаянна ідзе іх адгрузка на Слуцкі цукроварафінадны камбінат. Тлумачыцца гэта ў першую чаргу тым, што пры доўгім захоўванні прадукцыя страчвае ў вазе. Таму работа вядзецца па ўстаноўленым графіку, часта прыходзіцца працаваць і ў выхадныя дні. На слуцкае перапрацоўчае прадпрыемства ўжо пастаўлена 424 вагоны, ці больш за 24 тысячы тон прадукцыі. Найбольш актыўна пастаўляюць цукровыя буракі ААТ “Капыльскае” (здадзена каля 8 тыс. тон), “Душава”, КСУП “Грозава-агра” (больш за 1600 тон). Прадукцыю дзяржаве працягваюць пастаўляць ААТ “Семежава”, “Прагрэс 2010”, “Старыца-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Мажа-Агра”, “Малінава”, СГФ “Руднае”, ЗАТ “Жыліхава” і іншыя. На буракапрыёмным пункце пастаянна дзейнічае аўтаматызаваная прыёмка. Электронная сістэма кантралюе працэс ад узважвання да разгрузкі аўтамабіляў. Вадзіцелям патрэбна толькі прайсці адзнаку з дапамогай чыпа. Днямі ў раёне пачалася масавая ўборка цукровых буракоў, што прыбавіла клопату калектыву буракапрыёмнага пункта. План адгрузкі ўжо стане крыху меншым, і каля 45 тысяч тон салодкіх караняплодаў будуць закладвацца на сярэдняе (каля месяца) і доўгатэрміновае (да 80 сутак) захоўванне ў кагаты на заасфальтаваных пляцоўках буракапрыёмнага пункту. На гэты год план пастаўкі цукровых буракоў дзяржаве ўвогуле складае 88 тысяч тон.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы