12 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./Падчас рэспубліканскага ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню настаўніка, якое праходзіла ў актавай зале ліцэя БДУ, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч уручыў выкладчыку спецыяльных дысцыплін УА “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” Людміле Касмінка вышэйшую ўзнагароду ў галіне адукацыі — нагрудны знак Міністэрства адукацыі — “Выдатнік адукацыі”.