12 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./На базе ДУА «Слабадакучынская СШ» пры падтрымцы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і Прадстаўніцтва зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь таварыства “Deutscher Volkshochscyul-Verband e.V.” (ФРГ) створаны рэгіянальны рэсурсны цэнтр вуснагістарычных даследаванняў. У плане работы цэнтра — арганізацыя даследчай дзейнасці, правядзенне рэгіянальных тэматычных дыскусій, размоўных кафэ.