Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Мільён рублёў за добраўпарадкаванне

22.10.2012

22 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./КУП “Капыльская ЖКГ” выявіла і адзначыла грашовымі прэміямі пераможцаў конкурсу на лепшы пад’езд і прыдамавую тэрыторыю.

22 кастрычніка, Капыль /Уласн. iнф./КУП “Капыльская ЖКГ” выявіла і адзначыла грашовымі прэміямі пераможцаў конкурсу на лепшы пад’езд і прыдамавую тэрыторыю. Добраўпарадкаванне залежыць не толькі ад улады, але і ад саміх жыхароў горада — на гэтым даўно спрабавала з’акцэнтаваць увагу адміністрацыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Менавіта таму камунальнікі зацікаўлены ў правядзенні адпаведных конкурсаў. Такое супрацоўніцтва прыносіць свае плады. Па выніках 2011 года г. Капыль па ўтрыманні і тэхнічным стане жыллёвага фонду быў прызнаны лепшым сярод гарадоў падобнай катэгорыі. У конкурсе на лепшую прыдамавую тэрыторыю, які праходзіў у верасні бягучага года, пераможцамі прызнаны жыхары пад’ездаў №4 і 5 па вуліцы Пралетарскай, 39. Мільён рублёў ад адміністрацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі на развіццё прыдамавой тэрыторыі — заслужаная ўзнагарода за іх старанні. Сярод пад’ездаў лепшым прызнаны пад’езд №1 па вул. Партызанскай, 6. Прэмія за ўзорны стан пад’езда склала 500 тысяч рублёў. Добраўпарадкаванне мае на ўвазе не проста высадку дрэў, кветак, чысціню ў пад’ездзе, але і прадуманы дызайнерскі праект, выкананы з улікам шматлікіх фактараў. У пераможцаў сёлетняга конкурсу бясспрэчна атрымалася ўлічыць гэтыя акалічнасці.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы