Вучыліся кадравікі Работа кадравай службы ААТ «Капыльскае» стала асноўным пытаннем, якое разглядалася падчас выязнога семінара-нарады са спецыялістамі па кадрах прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна. Гэта акцыянернае таварыства было абрана невыпадкова: колькасць працаўнікоў на ім складае 700 чалавек, таму работа з кадрамі патрабуе шмат увагі і ў многім з’яўляецца ўзорнай.