Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сакрэты рамяства

27.11.2012

27 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./У раённым Цэнтры ткацтва ў аг. Семежава адбылося пасвячэнне ў рамяство хлопчыкаў і дзяўчынак, якія захапіліся ткацтвам.

27 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./У раённым Цэнтры ткацтва ў аг. Семежава адбылося пасвячэнне ў рамяство хлопчыкаў і дзяўчынак, якія захапіліся ткацтвам. У 2010 годзе, у рамках сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы ААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”, на базе Цэнтра ткацтва пачала працаваць “Школа ткачоў”. Паспяхова прайшла апрабацыю работа школы: для жадаючых праходзяць майстар-класы “Тканыя вырабы сваімі рукамі”, праводзяцца заняткі, дзе дзеці і дарослыя знаёмяцца з прынцыпам работы ткацкага станка, даведваюцца аб тэхніках ручнога ткацтва. На святах і конкурсах рознага ўзроўню яе навучэнцы паказваюць добрыя рэзультаты: яны адзначаюцца граматамі і дыпломамі розных ступеняў. Пасвячэнне ў рамяство – гэта своеасаблівы экзамен, які павінен прайсці кожны пачынаючы майстар. Па традыцыі навучэнцы дэманстравалі навыкі ткацтва, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, звязаных з гэтым відам народнай творчасці. Пасля складаных іспытаў, якія вытрымаў кожны вучань, народны майстар Беларусі Валянціна Міхайлаўна Кіеня зачытала наказ сваім выхаванцам, падзякавала за шчырую працу ў асваенні мастацтва ткацтва і вышыўкі і ўручыла памятныя сувеніры. Гэтага гонару былі ўдастоены Кацярына Бубніковіч, Валерыя Козел, Аляксандра Лагута, Аляксей Бірук.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы