Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Творчасць маладых талентаў

28.11.2012

28 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./У рамках раённага свята майстроў “Прыгажосць роднага краю” пройдзе агляд-выстава народнай творчасці сярод моладзі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый пад назвай “Творчасць маладых талентаў”.

28 лістапада, Капыль /Уласн. iнф./У рамках раённага свята майстроў “Прыгажосць роднага краю” пройдзе агляд-выстава народнай творчасці сярод моладзі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый пад назвай “Творчасць маладых талентаў”. Яго арганізатарамі выступаюць аддзелы культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама, раённы Цэнтр традыцыйнай культуры, райкам ГА “БРСМ”, якія ставяць задачу прапагандаваць традыцыйныя і сучасныя віды народнай творчасці і промыслаў, выявіць новыя віды народнай творчасці, арганізаваць паказ мастацкага ўзроўню і майстэрства маладых умельцаў і абмен вопытам падчас правядзення мерапрыемства. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў, якія займаюцца тым ці іншым відам творчасці. На выставу могуць быць прапанаваны тры і больш відаў работ ад кожнага ўдзельніка, а таксама калектыўныя творы. Гэта могуць быць вырабы з дрэва (драўляныя цацкі, пано, скульптуры, рэзаныя бытавыя рэчы і г. д.), з саломы (інкрустацыя, пляценне, аплікацыя), з гліны і цеста (скульптура, пано), са скуры, выцінанкі, арыгамі, фларыстыка, квілінг, дэкупаж, вязаныя пруткамі і кручком вырабы, творы жывапісу і інш. Галоўнае, каб гэта былі работы па тых відах народнай творчасці, якія здаўна бытуюць, практычна забытыя, але адроджаныя сёння на новым узроўні, а таксама сучасныя мастацкія творы з паказам майстар-класу. Тэхніка і тэматыка, памеры работ не абмяжоўваюцца. Кампетэнтным журы будуць ацэньвацца лепшая калекцыя хатніх работ, аўтарская работа, арыгінальнасць выкарыстання матэрыялу, тэхналагічныя прыёмы аддзелкі, творчы падыход, пераемнасць мясцовых традыцый. Пераможцаў адзначаць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы