Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Акцыя «Нашы дзеці»

28.12.2012

28 снежня, Капыль /Уласн. iнф./На “Навагоднія прыгоды Чырвонай Шапачкі”былі запрошаны ў раённы Цэнтр культуры дзеці-інваліды, дзеці-сіроты і тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях або засталіся без бацькоўскай апекі .

28 снежня, Капыль /Уласн. iнф./На “Навагоднія прыгоды Чырвонай Шапачкі”былі запрошаны ў раённы Цэнтр культуры дзеці-інваліды, дзеці-сіроты і тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях або засталіся без бацькоўскай апекі . Для іх былі падрыхтаваны смачныя пачастункі, цікавае тэатралізаванае прадстаўленне і вясёлыя забавы каля навагодняй ёлкі. Маленькіх гасцей сардэчна віталі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў і святар прыхода святых Пятра і Паўла Аляксандр Тарасевіч, які таксама ўручыў хлопчыкам і дзяўчынкам наборы салодкасцей. З захапленнем назіралі за прыгодамі Чырвонай Шапачкі, Ваўка, Зайца і іншых казачных герояў гледачы, суперажывалі ім, імкнуліся хоць чым-небудзь дапамагчы. І нават нягледзячы на тое, што галоўная гераіня змяніла свой чырвоны капялюшык на зялёны, а Воўк аказаўся зусім не злосным, а смешным і крыху няўдалым, атрымалася сапраўдная казка з добрым (як гэта і павінна быць) фіналам. А пазней ля прыгажуні-ёлкі закружыліся святочныя карагоды, гучалі загадкі, песні, вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі з Дзедам Марозам і Снягуркай, іх вясёлымі казачнымі памочнікамі. Гэта мерапрыемства было арганізавана райвыканкамам ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы