Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Новае аб Цішку Гартным

14.01.2013

14 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./На радзіме знакамітага земляка ў г.Капылі адкрылася выстава “Цішка Гартны. Пясняр змагання і свабоды”.

14 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./На радзіме знакамітага земляка ў г.Капылі адкрылася выстава “Цішка Гартны. Пясняр змагання і свабоды”. Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, складаюцца з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На стылізаваных пад рукапісы пачатку ХХ стагоддзя банерах надрукаваны фотаздымкі Капыля, Вількаміру (цяпер горад Укмерге ў Літве), Мінска канца ХІХ –  пачатку ХХ стагоддзяў, самога Цішкі Гартнага, яго бацькоў і роднай хаты. А пасярэдзіне музейнай залы ўзвялічваецца барэльеф пісьменніка. За шклом музейных стэндаў сустракаюць наведвальнікаў выставы мастацкія творы “Зялёны шум”, “Сокі цаліны”, фотаздымкі ў старадаўніх рамках, камізэлька светла-карычневага колеру, якая памятае свайго знакамітага гаспадара. Адкрыла выставу Валянціна Шуракова, дырэктар Капыльскага краязнаўчага музея. І тут жа перадае слова Лідзіі Макарэвіч, дырэктару ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры». Лідзія Міхайлаўна нагадвае ўсім прысутным пра заслугі Цішкі Гартнага, пра подзвіг, якім стаў увесь жыццёвы шлях гэтага пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча. Слова бярэ наступны госць, Андрэй Унучак, загадчык сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук. З яго вуснаў капыляне пачулі пра некаторыя малавядомыя старонкі біяграфіі Гартнага. А вось Анатоль Бутэвіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык, падрыхтаваў падарункі і Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры, і Капыльскаму краязнаўчаму музею. Аказваецца, менавіта Зміцер Жылуновіч мог стаць першым песняром, якому ў далёкім 1923 годзе было б прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі. Але, але... Вось копіі дакументаў, што сведчаць аб гэтым намеры тагачаснага ўрада Беларусі, і перадаў Анатоль Іванавіч. Знакаміты архітэктар, Аляксей Сергачоў,які нарадзіўся ў г. Капылі, прадставіў і вырашыў перадаць у фонд музея свае каляровыя малюнкі з відамі роднага горада. Цікава, што сваякі Аляксея Сяргеевіча памяталі Цішку Гартнага, яго бацькоў. А сам ён некалі жыў недалёка ад таго дома, дзе нарадзіўся пісьменнік.Вельмі падрабязнай была экскурсія, якую правяла Паліна Саўгень, аўтар навуковай канцэпцыі экспазіцыі. Усе жадаючыя, для каго гісторыя роднай краіны з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю, могуць наведаць выставу на працягу ўсяго студзеня.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы