23 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./Марыя Брылеўская, навучэнка ДУА «СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага», узнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені на міжнародным фестывалі-конкурсе музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы» ў намінацыі «Джазавы вакал». У абласным конкурсе, які праводзіўся сярод юных мастакоў на тэму: “Бяспечная праца — мая шчаслівая будучыня!”, адзначана работа Сяргея Саладухі, навучэнца Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна.