Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Экскурсія ў прафесію

05.02.2013

5 лютага, Капыль /Уласн. iнф./На мінулым тыдні 22 студэнты вышэйшых дзяржаўных медыцынскіх навучальных устаноў краіны наведалі УАЗ “Капыльская ЦРБ”. Будучыя ўрачы, ураджэнцы Капыльшчыны, адгукнуліся на прапанову адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта бліжэй пазнаёміцца з калектывам установы аховы здароўя, умовамі, у якіх працуюць капыльскія медыкі. Сярэднімі медыцынскімі работнікамі лячэбна-прафілактычныя ўстановы ўкамплектаваны цалкам, а вось кваліфікаваных урачоў у сістэме аховы здароўя нашага раёна не хапае. Таму такая сустрэча — крок да вырашэння забяспечанасці кадрамі ў будучым. Ды і час выбраны невыпадкова: студэнты пасля здадзенай зімовай сесіі прыехалі адпачыць дадому на канікулы. Разам з галоўным урачом УАЗ “Капыльская ЦРБ” Андрэем Каралько, старшынёй прафкама Людмілай Лагун студэнты прайшлі па карпусах паліклінікі, кабінетах. На свае вочы будучыя медыкі ўбачылі новае абсталяванне, якое было набыта за апошні час. Падчас экскурсіі асаблівы акцэнт адміністрацыя надавала паляпшэнню ўмоў знаходжання хворых і работы медыцынскага персаналу. Цудоўным дапаўненнем стала сустрэча з вопытнымі ўрачамі, загадчыкамі аддзяленняў раённай бальніцы, якія расказалі пра спецыфіку сваёй работы. У іх адрас ад будучых калег паступалі пытанні наконт праходжання інтэрнатуры, заработнай платы, магчымасці атрымання жылля і многія іншыя. Студэнты вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў расказалі таксама пра сябе, свае планы на будучае.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы