Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Працоўныя канікулы

02.07.2013

Каб заняць непаўналетніх юнакоў і дзяўчат, якія ў перыяд летніх канікулаў замест адпачынку імкнуцца добра папрацаваць і, адпаведна, атрымаць дастойны заработак, райкам ГА “БРСМ” арганізаваў  валанцёрскія атрады. У склад атрада можа ўвайсці кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў раённы камітэт маладзёжнага грамадскага аб’яднання з заявай, і ўжо на наступны дзень накіроўвацца на працу. Як адзначыў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў, атрымаць работу моладзь можа на працягу ўсяго лета. Цяпер дзейнічаюць валанцёрскія атрады, якія працуюць у лесагадавальніку, размешчаным у Бабаўнянскім лясніцтве ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. Юнакі і дзяўчаты вядуць тут праполку маладых саджанцаў дрэў. Працуюць старанна і якасна. Яно і зразумела — ад гэтага залежыць іх заработак. На пытанне, чаму вырашылі папрацаваць на канікулах, у кожнага знайшоўся свой адказ: хто зарабляе на новы мабільнік, хто на абноўку ў сваім гардэробе і г. д. Не за гарамі ўжо і самая гарачая пара — жніво. Тут таксама не абыдзецца без удзелу моладзі. Валанцёрскія атрады будуць дапамагаць убіраць і дапрацоўваць ураджай. Супрацоўнікі райкама маладзёжнага саюза акажуць дапамогу ў пошуку работы не толькі школьнікам, але і студэнтам. Дарэчы, менавіта гэта катэгорыя валанцёраў зможа працаўладкавацца не толькі ў сельгаспрадпрыемствах. Райкам ГА “БРСМ” заключыў дагавор з райспажыўтаварыствам, дзе студэнты атрымаюць магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці прадаўцоў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы